Конь па мянушцы Кода ў загрыўку мае рост усяго 59 сантыметраў. Гэта меней, чым у большасці сабак і не нашмат болей, чым у катоў.

Ён важыць усяго 35 кг і такі маленькі, што многія думаюць, што гэта не жывая істота, а цацка на батарэйках.

Ветэрынары зазначаюць, што Кода «двойчы карлік» — па‑першае, таму, што паходзіць з пароды амерыканскіх маленькіх коней, а па‑другое таму, што нарадзіўся карлікам. У яго была маса праблем са здароўем, але ветэрынары яго выратавалі.

«Пры нараджэнні Кода быў не большы, чым кот», — кажа ветэрынар Энді Лінч.

Цяпер Кодзі 13 месяцаў, і ён пачуваецца цудоўна — любоў людзей падарыла яму шанс на выжыванне.

«Калі я пабачыў коніка, то проста закахаўся ў яго. Я падумаў, што ён заслужыў шанец на жыццё, і вырашыў яму дапамагчы», — зазначае доктар Лінч.

Дагэтуль самым найменшым у свеце канём быў Літтл Пампкін, што жыў у ЗША. У 1975 г. яго рост быў 35,5 см, а вага — 9 кг. А вось самы вялікі ў свеце конь у Вялікабрытаніі. Герцаг мае рост 2 метры 1 сантыметр.

gazeta.ua

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0