Аварыя адбылася на дарозе Высокае ‑ Слонім, паблізу вёскі Рэчыца‑Пацыеўская Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці.

51‑гадовы жыхар Брэста, кіруючы «Фордам‑Гэлаксі» аб’язджаў лася, які выбег на дарогу. Кіроўца быў вымушаны выехаць на сустрэчную. У выніку яго машына сутыкнулася з аўтамабілем «Мерседэс‑Бенц», якім кіраваў 35‑гадовы жыхар Пружанаў.

Абодва кіроўцы з траўмамі знаходзяцца ў бальніцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?