Некаторыя карыстальнікі электроннай пошты ад tut.by атрымалі лісты‑»запрашэнні» на 3‑ую рэспубліканскую выставу‑ярмарку тавараў айчынных вытворцаў «Купляйце беларускае!». Кажучы інтэрнэт‑мовай — звычайны спам. Рознакаляровая аб’ява здзівіла карыстальнікаў інтэрнэта. Ніколі раней беларускія ўлады не выкарстоўвалі такі сродак інфармавання пра сваю дзейнасць.

У спісе арганізатараў заяўлены Мінгарвыканкам, Мністэрства гандлю, Міністэрства прамысловасці. Тым не менш аўтарытэтныя арганізатары вырашылі парушыць закон.

Згодна з артыкулам 12 закона Беларусі «Аб рэкламе», «распаўсюд рэкламы пасродкам тэлефоннай, тэлекснай, факсімільнай, сотавай рухомай электрасувязі, электроннай пошты дапускаецца толькі пра наяўнасці згоды абанента альбо адрасата на атрыманне рэкламы».

ЯМ, паводле afn.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0