robertplant.com

robertplant.com

Вакаліст легендарнага англійскага гурта Led Zeppelin Роберт Плант заняў пасаду віцэ‑прэзідэнта футбольнага клуба «Вулверхэмптан».

Знакаміты рокер, які хварэе за «Вулвз» усё жыццё, стаў трэцім віцэ‑прэзідэнтам каманды следам за Рэйчэл Флінт, якая з’яўляецца адной з самых знакамітых гульцоў у крыкет сярод жанчын, і былым футбалістам «Вулверхэмптана» Стывам Булам, паведамляе Спорт-Сегодня.

***

«Вулверхэмптан Уондэрэрз» — англійскі футбольны клуб, заснаваны яшчэ ХІХ ст., у 1877 г., пад назвай «Сэнт-Лакс». Сённяшнюю назву носіць ад 1923 г.

Адзін з 12 заснавальнікаў англійскай футбольнай лігі (1888). Трохразовы чэмпіён Англіі (1954, 1958, 1959).

У сярэдзіне 1980‑х дакаціўся ажно да чацвертага англійскага дывізіёна, у 1989 г. падняўся да першай лігі, у якой завіс да 2003 г. Вярнуўся ў прэм’ер‑лігу, але ў той жа сезон вылецеў у другі англійскі дывізіён (чэмпіёншып), сёлета заваяваў пуцёўку ў прэм’ер‑лігу. У першым туры прайграў на сваім полі «Уэст Хэму» — 0:2. У аўторак, 18 жніўня, гуляе ў гасцях з «Уіганам».

У свой час за «Вулвз» выступалі такія вядомыя гульцы, як Пол Інс, Робі Кін, Джолеан Лескат.

Клуб гуляе на стадыёне «Маліне», збудаваным яшчэ ў 1889 г.

Што да гораду Вулверхэмптан, а гэта рэгіён Заходні Мідлэндс (гал. горад - Бірмінгем), то тутака ў 1950-1960-ыя была парафія Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?