Як паведаміла Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі, у краіне плануецца знішчыць гіганцкі баршчэўнік на больш як 1,6 тысячы месцах яго росту.

Адзначаючы размах, з якім баршчэўнік рассеяўся па Беларусі, у Мінпрыроды паведамілі,

што «толькі ў Мінску гэтая расліна займае 129 гектараў».

Карэспандэнт БелаПАН выявіў зараснік атрутнай расліны ў мікрараёне Курасоўшчына на вуліцы Асаналіева. Расліна ўшчыльную падступае да школ №11 і 62, а таксама дзіцячага садка №354.

Як паведаміў начальнік спецінспекцыі дзяржкантролю за выкарыстаннем і аховай зямель, расліннага свету, лясоў і ландшафтаў Мінпрыроды Уладзімір Саўчанка, самы небяспечны від расліны — баршчэўнік Сасноўскага — дасягае трох‑чатырох метраў у вышыню. Ён валодае велізарнай жыццяздольнасцю — адна расліна дае больш за тысячу штук насення. Для чалавека баршчэўнік небяспечны тым, што выклікае алергічныя рэакцыі. Траплянне соку расліны на скуру і слізістыя выклікае моцныя апёкі.

Калі вы выпадкова апякліся баршчэўнікам, неабходна прамыць пашкоджанае месца вадой і неадкладна звярнуцца ў найбліжэйшую медыцынскую ўстанову па дапамогу.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?