Лукашэнка загадаў міністру адукацыі Аляксандру Радзькову актывізаваць вывучэнне замежных моваў у ВНУ.

Радзькоў праінфармаваў Лукашэнку пра вынікі выканання даручэнняў прэзідэнта па развіцці агульнаадукацыйнай школы, аптымізацыі сістэмы адукацыі, вынікі ўступнай кампаніі ды інш.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на неабходнасць больш актыўнага выкарыстання ў навучальным працэсе новых тэхналогій, а таксама на забеспячэнне высокай якасці навучальных дапаможнікаў.

Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным з улікам сучасных патрабаванняў актывізаваць працу па вывучэнні замежных моваў.

Паводле словаў міністра Радзькова, у найбліжэйшыя гады плануецца ўвесці выпускны іспыт па замежнай мове у вуснай форме. А ў некаторых ВНУ будуць арганізаваныя цэлыя патокі на англійскай мове навучання не толькі для нашых студэнтаў, але і для замежнікаў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?