З‑за моцных парываў ветру ў ноч з 17 на 18 жніўня ў шасці раёнах Беларусі былі абясточаныя 66 населеных пунктаў. Пра гэта БелаПАН паведаміў прэс‑сакратар МНС Віталь Навіцкі.

Паводле яго слоў, у некаторых раёнах Беларусі парывы ветру дасягалі 15 метраў за секунду. «Пашкоджаныя дахі шасці дамоў у Аршанскім і Ляхавіцкім раёнах. Над ліквідацыяй наступстваў стыхіі працуюць як брыгады МНС, так і брыгады энергетыкаў і камунальных служб», — сказаў Навіцкі.

Як паведаміў прэс‑сакратар МНС, ніякіх падтапленняў у выніку моцнага ліўня ў Мінску не зафіксавана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?