У Глыбоцкай РТМА ўжо некалькі месяцаў знаходзіцца малады хлопец, якому патрэбная дапамога.

Каралёва Вадзіма, 01.08.1987 г.н., так клічуць хлопца, лёс не песціў ужо з малых гадоў. Калі хлопчыку было 3 гады, забілі яго маці. Родных амаль не было, таму з роднага яму Глыбокага Вадзім трапіў у аддалены дзіцячы дом, а затым – у інтэрнат у Оршу. Адвучыўся і набыў прафесію сталяра-станочніка. Працаваў у Глыбоцкім ПМК ОПС, будаваў прэзідэнцкія дамы ў вёсках Бабічы, Пятроўшчына і іншых. А потым, як і шмат іншых, шукаючы лепшай долі, вырашыў папрацаваць на будоўлі ў Мінску. Там хапала ўсяго: і падману, бо не толькі ў Расіі застаюцца пакрыўджанымі беларускія будаўнікі, навучыліся гэтаму і ў Беларусі, і няўдач. Але Вадзім годна выходзіў з рознага становішча, нават прыдбаў нейкі жыццёвы вопыт, і, падкрэслім, ніколі не крыўдаваў на лёс.

Праходзіў час, жыццё пачало наладжвацца, складаліся нейкія планы, бо Вадзіму ішоў ужо 21 год, але мары не збыліся... Віной усяму – жудасная аўтакатастрофа пад Мінскам, якая здарылася 21 красавіка гэтага года. Дактары не давалі ніякіх прагнозаў. Але дзякуючы Богу і намаганням лекараў Вадзім расплюшчыў вочы і ўбачыў свет, вось толькі перастала слухацца хлопца яго цела, ён амаль нічога не адчуваў. У Мінску Вадзіма лячылі нядоўга, бо ён прапісаны ў Глыбокім. Адправілі да нас у бальніцу. Станоўчых вынікаў яму ніхто не абяцаў, прагнозы былі несуцяшальнымі – будзе прыкуты да ложку, наўрад ці падымецца.

Вадзім усё ж такі аказаўся аптымістам і не страчваў надзеі на лепшае. Але ж кожнаму вядома, што перамагаць аднаму боль і пакуты вельмі складана. На тое і існуюць людзі, каб дапамагаць адзін аднаму ў складаных сітуацыях. Бо хто ведае, што можа здарыцца заўтра з намі. А раптам хтосьці з нас трапіць у падобнае становішча і застанецца сам насам са сваёй бядой? Як кажуць, ніхто ўперад не знае, што яго ў жыцці чакае.

Гэтаму маладому хлопцу, які застаўся без родных, патрэбныя сродкі на далейшае лячэнне і рэабілітацыю, а ў яго ўжо ёсць прагрэс: ён крыху пачаў падымацца, але сядзець яшчэ не можа. І пакуль у Вадзіма шмат аптымізму і надзеі на лепшае, хочацца заклікаць людзей дапамагчы яму, бо патрэбна нямала сродкаў на лячэнне. А сам ён не зможа іх знайсці.

Няхай гэтая дапамога будзе не такой і вялікай, але яна, упэўнены, будзе ісці ад сэрца, ад душы міласэрных людзей.

Загадзя дзякуем усім, хто вырашыць дапамагчы хлопцу не страціць надзеі на лепшае і прапануем нумар кар.рахунку, на які без лішніх папер можна будзе пакласці грошы:

код падраздялення 414/414;

складны рахунак 30014000669 у «Белаграпрамбанку»,

для Каралёва Вадзіма Станіслававіча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?