Ранейшым лідэрам у сумным рэйтынгу была Украіна. У першым квартале падзенне рэальнага валавага ўнутранага прадукта ў беларускіх паўднёвых суседзяў склала 20,3%. У красавіку-чэрвені стала трошкі лепш – 18%.

Пасля гэтага нашых паўднёвых суседзяў абагналі Латвія і Літва.

У латвійцаў эканоміка ўпала на 18,2%, а ў літоўцаў яшчэ болей – на 22,6%.
Праўда, яшчэ не ўсе краіны апублікавалі дадзеныя пра дынаміку ВУП ў другім квартале.
У гэты час афіцыйная статыстыка сведчыць, што беларуская эканоміка працягвае павольны рост. За першае паўгоддзе ён склаў 0,3%.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?