Урад Беларусі абмяркоўвае магчымасць павышэння цэнаў на нафтапрадукты на ўнутраным рынку, — паведаміла агенцтву Прайм‑ТАСС крыніца ў беларускіх органах кіравання.
«Матывацыя неабходнасці павышэння цэнаў на паліва адна — стратнасць ягонай рэалізацыі. Ва ўмовах змененай кан’юнктуры на нафтавым сусветным рынку кампенсаваць гэтую стратнасць коштам экспарту нафтапрадуктаў не ўдаецца», — паведаміў чыноўнік.
Паводле крыніцы, цяпер абмяркоўваецца павелічэнне цэнаў на нафтапрадукты на 10%. Супраць гэтага кроку выступаюць аграрыі і транспартнікі. Пытанне нядаўна абмяркоўвалася ва ўрадзе.
«Кансэнсус галіновым міністэрствам знайсці не ўдалося, таму пытанне будзе вынесена на разгляд прэзідыуму Саўміна», — паведаміў чыноўнік.
0
0
0
0
0
0