УП «Белметалплюс» і ААТ «Гроднаоптгандаль» пацярпелі ад дзеянняў 53‑гадовага бізнесмена, кіраўніка і ўласніка пяці фірм. Пра гэта БелаПАН паведамілі ва УУС Мінаблвыканкама.

Як раней перадавала агенцтва, урон, нанесены аднаму з прадпрыемстваў, ацэньваецца у 682 млн. 510 тыс. рублёў, другому — амаль у 6 млрд.

У верасні 2007 — красавіку 2008 гадоў махляр рэалізаваў двум суб’ектам гаспадарання металапрадукцыю сваіх прадпрыемстваў па завышаных цэнах. Пры гэтым у пастаўках сыравіны і пераводзе грашовых сродкаў для яе аплаты ўдзельнічаў цэлы шэраг ілжэпрадпрымальніцкіх структур.

Зараз у следства ёсць усе падставы лічыць, што непасрэднае пасобніцтва ў рэалізацыі злачыннага намеру бізнесмена было аказана шэрагам зацікаўленых супрацоўнікаў пацярпелых прадпрыемстваў. У дачыненні да гэтых работнікаў распачаты справы на падставе ч. 3 арт. 424 Крымінальнага кодэкса (злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі). Сам жа фігурант праходзіць па ч. 4 арт. 209 КК.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0