19.08.2009 / 16:37

Што рабіць, калі вы захварэлі на свіны грып 5

Як распаўсюджваецца свіны грып, яго сімптомы. Парады лекараў.

Інфекцыя, выкліканая вірусам грыпу А/Н1N1, можа выклікаць шырокі спектр сімптомаў, уключаючы высокую тэмпературу, кашаль, болі ў горле, болі ў целе, галаўны боль, дрыжыкі і стамляльнасць. У шэрагу выпадкаў мелі месца дыярэя і ваніты. Як і сезонны грып, грып свінняў можа вар’іраваць па цяжкасці захворвання — ад лёгкай да цяжкай формы. Інфекцыя можа выклікаць цяжкое захворванне, ускладненае пнеўманіяй, дыхальнай недастатковасцю, і нават смерць. У пэўных груп людзей з большай верагоднасцю могуць развіцца цяжкія формы захворвання ў выніку інфікавання, у прыватнасці, у пацыентаў з хранічнымі захворваннямі. Часам адначасова ці пасля інфекцыі вірусамі грыпу могуць узнікаць бактэрыяльныя інфекцыі, якія прыводзяць да пнеўманіяў, атытаў ці сінусітаў.

Як распаўсюджваецца грып

Лічыцца, што асноўны шлях, па якім распаўсюджваюцца вірусы грыпу — перадача ад чалавека да чалавека паветрана-кропельным шляхам пры кашлі і чханні.Вірусы грыпу могуць таксама распаўсюджвацца, калі чалавек дакранаецца рукамі да такіх кропельных выдзяленняў на целе іншага чалавека ці на нейкім прадмеце, а затым, не вымыўшы рукі, дакранаецца рукамі свайго рота ці носа (ці рота ці носа іншага чалавека).

Калі варта выклікаць хуткую медыцынскую дапамогу

Звяртайцеся па медыцынскую дапамогу неадкладна, калі ў хворага, які знаходзіцца дома:

-ускладненае дыханне ці болі ў грудзі;

-барвовыя альбо ссінелыя вусны;

-ваніты ці млоснасць пры прыёме вадкасцяў;

-прыкметы абязводжвання, такія як галавакружэнне пры ўставанні, адсутнасць мочавыпускання, адсутнасць слёз пры плачы ў хворага дзіцяці;

-прыпадкі (напрыклад, некантралюемыя канвульсіі);

-паніжаная, у параўнанні са звычайнай, рэакцыя ці зблытанасць свядомасці.

Людзям, якія захварэлі свіным грыпам і лечацца дома, варта:

-удакладніць у лекара, ці трэба хвораму атрымліваць нейкае адмысловае лячэнне ў выпадку цяжарнасці, калі ў хворага маюцца такія захворванні як дыябет, захворванне сэрца, астма ці эмфізэма;

-удакладніць у лекара, ці варта прымаць супрацьвірусныя прэпараты;

-заставацца ў хаце на працягу 7 дзён пасля ўзнікнення сімптомаў захворвання ці на працягу 24 гадзін пасля разрашэння сімптомаў захворвання, гледзячы па тым, што наступіць раней;

-больш адпачываць;

-піць вадкасці (такія як вада, булён, напоі для спартоўцаў, дзіцячыя напоі, якія змяшчаюць электраліты), каб пазбегнуць абязводжвання;

-прыкрываць рот і нос пры кашлі і чханні. Часта мыць рукі вадой з мылам ці праціраць іх спіртамаючымі вадкасцямі для рук, асабліва пасля выкарыстання насовак (сурвэтак) ці пасля кашлю ці чхання ў рукі;

-пазбягаць блізкага кантакту з іншымі людзьмі — не хадзіце на працу ці ў школу, пакуль Вы хворыя;

быць уважлівым пры ўзнікненні трывожных прыкмет (гл. ніжэй), якія могуць сведчыць пра тое, што Вы маеце патрэбу ў аглядзе лекараў.

Меры па памяншэнні распаўсюду грыпу ў хатніх умовах

Пры даглядзе за хворым грыпам найболей важным спосабам засцярогі для Вашай сям'і з’яўляецца:

-знаходжанне хворага члена сям’і максімальна ізалявана ад іншых (гл. частку «Знаходжанне хворага ў хаце»);

-частае мыццё рук вадой з мылам ці праціранне іх спіртазмяшчальнай вадкасцю для рук усімі членамі сям’і;

-удакладніце ў лекара, ці варта членам ся’і, якія кантактуюць з хворым, прымаць супрацьвірусныя прэпараты, такія як озэльтамівір (Таміфлю®) ці занамівір (Рэленза®) для папярэджання грыпу, асабліва, калі ў кагосьці з іх маецца хранічнае захворванне.

Размяшчэнне хворага

Памясціце хворага ў пакоі, адасобленым ад агульных памяшканняў у хаце. (Напрыклад, у дадатковы спальны пакой з асобным ванным пакоем, калі маецца. Яго трэба штодня мыць з гаспадарчымі дэзінфектантамі). Трымайце дзверы ў пакой хворага зачыненымі.

Акрамя выпадкаў атрымання неабходнага лячэння, хворыя грыпам не павінны пакідаць хату, калі ў іх падвышаная тэмпература ці на працягу таго часу, калі найверагодней могуць распаўсюджваць інфекцыю сярод іншых людзей (людзі могуць быць заразнымі за дзень да развіцця сімптомаў захворвання і на працягу 7 дзён пасля пачатку хваробы. Дзеці, асабліва малодшага ўзросту, патэнцыйна могуць быць заразнымі на працягу больш працяглага перыяду часу).

Калі хворым грыпам неабходна пакінуць хату (напрыклад, для атрымання лячэння), яны павінны закрываць свой нос і рот пры кашлі і чханні і надзець вольна-прылеглую хірургічную маску.

Хвораму варта насіць хірургічную маску, калі ён знаходзіцца побач з іншымі людзьмі на тэрыторыі агульнага карыстання ў хаце.

Абарона іншых людзей у хаце

Акрамя людзей, якія даглядаюць хворага, яго не павінны наведваць іншыя наведвальнікі. Памятаеце, што званок па тэлефоне бяспечней, чым візіт.

Па магчымасці, толькі адзін дарослы чалавек у хаце павінен даглядаць хворага.

Пазбягайце таго, каб за хворым даглядала цяжарная жанчына. (з-за павышанай рызыкі ўзнікнення ўскладненняў пры грыпе).

Усе члены сям’і павінны часта мыць рукі вадой з мылам ці праціраць іх спіртазмяшчальнай вадкасцю для рук, у прыватнасці, пасля кожнага кантакту з хворым, пасля наведвання пакоя, у якім знаходзіцца хворы, ці ваннага пакоя хворага.

Выкарыстоўвайце папяровыя ручнікі для выцірання рук пасля мыцця ці выдзеліце па асобным ручніку кожнаму члену сям’і.

Па магчымасці, падтрымлівайце належны рэжым вентыляцыі ў памяшканнях агульнага карыстання (г.зн. трымаеце адкрытымі вокны ў пакоях адпачынку, на кухні, у ванных пакоях і г.д.).

Калі Вы даглядаеце хворага

Пазбягайце таго, каб Ваш твар знаходзіўся насупраць твара хворага.

Калі Вы трымаеце на руках хворае дзіця, пакладзіце ягонае падбароддзе сабе на плячо, каб вам не кашлялі ў твар.

Чалавек, які даглядае за хворым, павінен насіць маску, калі ён пакідае хату, каб не распаўсюджваць грып у выпадку, калі ён усё ж заразіўся і знаходзіцца на ранняй стадыі інфекцыі.

Назірайце за сабой і за членамі сям’і на прадмет з’яўлення сімптомаў грыпу, і ў выпадку з’яўлення гэтых сімптомаў тэлефануеце па «гарачай лініі» ці лекару.

Лекавыя прэпараты для памяншэння выяўленасці сімптомаў грыпу:

Удакладніце з у лекара ці фармацэўта інфармацыю пра правільнае і бяспечнае ўжыванне лекавых прэпаратаў.

Супрацьвірусныя прэпараты часам могуць дапамагчы паменшыць праяўленне сімптомаў грыпу. Большасці людзей не патрэбныя гэтыя супрацьвірусныя лекі для поўнага акрыяння ад грыпу. Аднак людзям з высокай рызыкай узнікнення сур’ёзных ускладненняў ад грыпу ці тым, у каго цяжкая форма грыпу і хто мае патрэбу ў шпіталізацыі, супрацьвірусныя прэпараты могуць прынесці карысць. Супрацьвірусныя прэпараты могуць быць скарыстаны для пацыентаў ва ўзросце 1 году і старэй. Спытаеце ў лекара, ці трэба Вам прымаць супрацьвірусныя прэпараты.

Грыпозная інфекцыя можа прывесці да бактэрыяльнай інфекцыі ці працякаць адначасова з бактэрыяльнай інфекцыяй.
Такім чынам, некаторым людзям таксама будзе неабходны прыём антыбіётыкаў. Цяжэйшае ці працяглае захворванне, а таксама хвароба, пры якой назіралася паляпшэнне, а потым пагаршэнне стану, могуць быць паказчыкамі таго, што ў хворага ёсць бактэрыяльная інфекцыя. Спытайце ў лекара, калі ў Вас узніклі якія-небудзь асцярогі.
Папярэджанне! Не давайце аспірын (ацэтылсаліцылавую кіслату) дзецям ці падлеткам пры грыпе; гэта можа выклікаць рэдкае, але цяжкае захворванне, названае сіндромам Рэя.

Праверце этыкетку са складам прэпаратаў ад прастуды і грыпу, якія прадаюцца без рэцэпту, на прадмет утрымання ў іх аспірыну.

Падлеткі, хворыя грыпам, павінны прымаць для палягчэння стану прэпараты без аспірыну, такія як ібупрафен (Адвіл®, Мартын®, Нупрын®).

Дзецям да 4-х гадоў не варта даваць прэпараты ад прастуды без папярэдняй кансультацыі з лекарам.

Найболей бяспечная дапамога пры сімптомах грыпу ў дзяцей да двух гадоў — выкарыстанне ўвільгатняльніка паветра ў рэжыме «прахалоднай смугі» і адсмоктванні грушай назапашанай слізі.

Высокую тэмпературу і болі можна лячыць ібупрафенам (Адвіл®, Матрын®, Нупрын®), ці нестэроіднымі супрацьзапаленчымі прэпаратамі. Прыклады такога роду прэпаратаў уключаюць:

Агульная назва Гандлёвая марка

Ібупрафен Адвіл® (Advil), Мартын® (Motrin), Нупрын® (Nuprin)

Напраксен Алів (Aleve)

Прадаваныя без рэцэпту прэпараты ад прастуды і грыпу, якія выкарыстоўваюцца ў адпаведнасці з інструкцыямі на ўпакоўцы, могуць спрыяць змяншэнню некаторых сімптомаў, такіх як кашаль і закладзены нос. Важна памятаць, што гэтыя прэпараты не змяншаюць здольнасць хворага чалавека заражаць іншых людзей.

Азнаёмцеся са складам прэпарата, каб праверыць, ці не ўтрымоўваюць лекі ацэтамінафен ці ібупрафен, перад тым як прымаць дадатковую дозу гэтых прэпаратаў — не прымайце падвойную дозу прэпарата!
Пацыенты з захворваннямі нырак, а таксама са страўнікавымі праблемамі павінны спачатку пракансультавацца са сваім лекарам перш, чым пачаць прымаць якія-небудзь нестэроідныя супрацьзапаленчыя прэпараты.

Пракансультуйцеся з лекарам, калі Вы ўжо прымаеце прадаваныя без рэцэпту ці па рэцэптах прэпараты, якія не маюць адносінаў да лячэння грыпу.

Выкарыстанне асабістых масак ці рэспіратараў

Максімальна пазбягайце блізкіх кантактаў (меней 2-х метраў) з хворым.

Калі Вам даводзіцца блізка кантактаваць з хворым (напрыклад, трымаць на руках хворае немаўля), імкніцеся праводзіць як мага менш часу ў такім стане і імкніцеся насіць асабістую маску ці аднаразовы рэспіратар N95.

Рэспіратар N95, які надзейна прылягае да твару, здольны не прапусціць тыя драбнюткія часціцы, якія пракраліся б у дыхальныя шляхі праз краі асабовай маскі, але ў параўнанні з асабістай маскай, праз рэспіратар цяжэй дыхаць на працягу працяглага часу.

Скарыстаныя асабістыя маскі і рэспіратары N95 варта здымаць і неадкладна выкідваць у звычайнае смецце.

Па магчымасці, пазбягайце паўторнага выкарыстання аднаразовых асабістых масак і рэспіратараў N95. Калі выкарыстоўваецца шматразовая тканкавая асабістая маска, яна павінна быць памытая са звычайнымі сродкамі для мыцця і высушана ў гарачай сушылцы.

Пасля таго, як Вы знялі асабістую маску ці рэспіратар N95, вымыйце рукі вадой з мылам ці пратрыце іх спіртазмяшчальным дэзсродкам для рук.

Мыццё хаты, пранне, прыборка смецця

Выкідайце ў смецце сурвэткі і іншыя прадметы аднаразовага ўжывання, скарыстаныя хворым. Мыйце рукі пасля дакранання да скарыстаных сурвэтак і аналагічных адыходаў.

Падтрымлівайце чысціню паверхняў (асабліва прыложкавых столікаў, паверхняў у ванных пакоях, паверхняў дзіцячых цацак), праціраючы іх з выкарыстаннем гаспадарчых дэзінфектантаў паводле інструкцый на этыкетцы прадукту.

Пасцельную бялізну, сталовыя прыборы і посуд, якімі карыстаўся хворы можна мыць разам з агульнымі рэчамі. Важна памятаць, што гэтыя прадметы нельга выкарыстоўваць іншым людзям без папярэдняй апрацоўкі.

Мыйце пасцельную бялізну з гаспадарчым мылам, сушыце метадам гарачай сушкі ў пралцы. Мыйце рукі вадой з мылам ці працірайце спіртазмяшчальнай вадкасцю для рук адразу пасля таго, як Вы дакраналіся да бруднай бялізны.

Сталовы посуд варта мыць або ў пасудамыйнай машыне, або ўручную з выкарыстаннем вады з мылам.

Паводле Belriem.org

Глядзі таксама:
Свіны грып прыйшоў у Беларусь
Дзеці, што прыехалі ў Італіі, Англіі, Ірландыі, Іспаніі будуць праходзіць тыднёвы каранцін

0
Ойой / Адказаць
19.08.2009 / 23:34
Памясціце хворага ў пакоі, адасобленым ад агульных памяшканняў у хаце * у дадатковы спальны пакой з асобным ванным пакоем.......................................................................................................................................................
0
Кнехт / Адказаць
19.08.2009 / 23:45
Што рабіць, калі вы захварэлі на свіны грып? ----------------------------------- Трэба, напрыклад, гаўкаць - каб грып падумаў, што вы не свіння і адчапіўся.
0
Цукар / Адказаць
20.08.2009 / 09:43
Кнехт, калi нехта стала брэша, дык найхутчэй ён i ёсьць сьвiньнёй.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру