Беларускія праваабаронцы і грамадскія актывісты абвясцілі збор подпісаў пад зваротам да прэзідэнта ЗША Барака Абамы, прэзідэнта Расіі Дзмітрыя Мядзьведзева, старшыні Еўрапейскай камісіі Жазэ Мануэля Барозу і прэм’ера Швецыі, дзейнага прэзідэнта Еўрасаюза Фрэдрыка Рэйнфельта ў абарону беларускіх палітвязняў.

Аўтары звароту згадваюць справы Мікалая Аўтуховіча, Уладзіміра Асіпенкі і Арцёма Дубскага, якіх, як лічыцца, трымаюць пад вартай з палітычных прычын.

Адносна справы Аўтуховіча, Асіпенкі і Лявонава, якога нядаўна вызвалілі пад падпіску аб нявыездзе, аўтары выказваюць боязь, што беларускі суд разгледзіць гэтую справу за зачыненымі дзьвярыма.

«Мы звяртаемся да вас з просьбай аказаць падтрымку ў арганізацыі незалежнага міжнароднага расследавання справы прадпрымальнікаў з Ваўкавыска і падтрымаць наш заклік да правядзення адкрытага працэсу.

Мы таксама спадзяемся, што вы далучыцеся да нашага патрабавання аб неадкладным вызваленні актывіста «Маладога фронту» і вязня сумлення Арцёма Дубскага», — сказана ў звароце да Абамы, Мядзведзева, Барозу і Рэйнфельта.

Нагадаем, прадпрымальнік з Ваўкавыску Мікалай Аўтуховіч і былы вайсковец Уладзімер Асіпенка знаходзяцца пад вартай болей за паўгода, актывіст Арцём Дубскі за кратамі болей за два месяцы.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0