Сёння, 20 жніўня, у Барысаве на гарадскім стадыёне пройдзе першы матч плей‑оф футбольнай Лігі Еўропы паміж пяціразовым чэмпіёнам Беларусі барысаўскім БАТЭ і балгарскім «Літэксам» з Ловеча.

Пачатак матчу ў 19:00.

Матч будзе паказаны ў жывым эфіры на тэлеканале «Лад», дзеля гэтага нават пасунуць традыцыйны жывы эфір з чэмпіянату свету па лёгкай атлетыцы ў Берліне.

Пераможца двубою — матч у адказ пройдзе ў наступны чацвер у Ловечы — выходзіць у групавы турнір Лігі Еўропы, што сёлета прыйшла на змену Кубку УЕФА.

***

Нагадаем, што БАТЭ сёлета стартаваў з 2‑га раўнду Лігі чэмпіёнаў, у якім двойчы перамог «Македонію» (2:0, 2:0), а потым у 3‑м раўндзе аступіўся на «Вентспілсе» (0:1 у гасцях, 2:1 дома).

«Літэкс» у жніўні правёў тры матчы: прайграў у Суперкубку Балгарыі небезвядомаму «Леўскі» — 0:1, перамог у гасцях у першым туры чэмпіянату «Лакаматыў» з Мездры з лікам 5:0, а потмы прайграў на сваім полі «Пірыну» — 0:1.

Трэніруе клуб з Ловеча Станімір Стойлаў, які зноў ачоліў зборную Балгарыі.

«Вентспілс», дарэчы, у сераду ў першым матчы плей‑оф Лігі чэмпіёнаў быў жорстка біты на сваім полі «Цюрыхам» — 0:3.

І шанцаў трапіць у групавы турнір Лігі чэмпіёнаў у клуба з Латвіі амаль няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?