У сераду прайшлі яшчэ пяць матчаў плей‑оф футбольнай Лігі чэмпіёнаў.

Латвійскі «Вентспілс», які выбіў сёлета з ЛЧ барысаўскі БАТЭ, пацярпеў разгромную паразу на сваім полі ад швейцарскага «Цюрыха» — 0:3.

Яшчэ адзін добры знаёмца беларусаў балгарскі «Леўскі» прайграў на сваім полі венгерскаму «Дэбрэцэну» — 1:2.

Французскі «Ліён» знішчыў на сваім полі бельгійскі «Андэрлехт» — 5:1,

іншыя вынікі: «Панацінаікас» — «Атлетыка» Мадрыд — 2:3, «Зальцбург» — «Макабі» Хайфа — 1:2.

Цікава, што і «Андэрлехт» і «Леўскі» былі летась супернікамі барысаўскага БАТЭ ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў: адпаведна ў 2‑м і 3‑м раўндах. Барысаўцы паспяхова прайшлі іх і выйшлі тады ў групавы турнір.

***

Пяць матчаў прайшлі ў аўторак.

Сярод іншага, нямецкі «Штутгарт» перамог у гасцях румынскую «Тыміашаару» з лікам 2:0, а гол капітана зборнай Беларусі Аляксандра Глеб фактычна вывеў бел‑чырвона‑белых у групавы турнір Лігі чэмпіёнаў, забіўшы другі мяч у гульні.

Глядзі таксама:
Сёння: БАТЭ — «Літэкс»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?