20 жніўня спаўняецца 90 год з дня смерці Івана Германа Луцкевіча (1881‑1919) - заснавальніка Беларускай Сацыялістычнай Грамады, сябра ЦК партыі, фактычнага выдаўца газеты «Наша Ніва», заснавальніка Беларускай гімназіі ў Вільні, фундатара Беларускага музею ў Вільні, чалавека, які першы паказаў беларускасць татарскіх Ай‑Кітабаў, які збярог для нас вежу Гедыміна на Замкавай гары ў Вільні, чалавека дзякуючы якому д‑р Іпэль увёў у абыходак тэрмін «беларускае мастацтва», дзеяча, які браў удзел у гістарычным пасяджэнні Рады БНР 24‑25 сакавіка 1918 года…

Жыццё і дзейнасць Івана Луцкевіча даследаваны ў Беларусі слаба. Дый наогул пра яго жыццё і дзейнасць маецца тонкая кніжка успамінаў і сведчанняў «Пра Івана Луцкевіча» (1986) і яшчэ танчэйшая праца Антона Адамовіча «Як дух змаганьня Беларусі»…», якая выйшла на пачатку1980‑[у Нью‑Ёрку].

Іван Луцкевіч, здаецца, адзіны беларускі мужчына, успаміны пра якога напісала ягоная каханая, нявеста. Страціўшы свайго жаніха, Юліяна Мэнке выйшла замуж за архітэктара і беларускага дзеяча Лявона Дубейкаўскага, але Івана не забывала ніколі.

У 1920 г. Антон Луцкевіч напісаў успаміны пра брата, гэта была першая біяграфія чалавека, які згарэў дзеля Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?