21-22 жніўня ў Браславе адбудзецца каранацыя абраза Маці Божай Валадаркі Азёраў. Абраз стане першым каранаваным у Віцебскай вобласці і сёмым — у Беларусі.

Да гэтага кароны былі ўскладзены на шэсць абразоў: Маці Божай Берасцейскай (1996 г.), Маці Божай Лагішынскай (1997 г.), Маці Божай Будслаўскай (1998 г.), Маці Божай Кангрэгацкай у Фарным гродзенскім касцёле (2005 г.), Маці Божай Гудагайскай (2007 г.), Маці Божай Тракельскай (2009 г.). На ўрачыстасць прыедуць усе беларускія біскупы, а таксама кардынал Майснер з Нямеччыны, асабісты сябар Папы Бенедыкта XVI.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0