21.08.2009 / 12:21

Пенсіянерку, якая бясплатна паабедала на баранавіцкім рынку, праверылі на беднасць 4

Як расказала 65-гадовая Марыя Дзмітрыеўна Івашка, «жанчына з райсабесу» прыйшла, каб праверыць яе матэрыяльнае становішча.

Як расказала 65-гадовая Марыя Дзмітрыеўна Івашка, «жанчына з райсабесу» прыйшла, каб праверыць яе матэрыяльнае становішча.

Пенсіянерка здзівілася такой увазе — дапамагаць ёй прыйшлі ўпершыню ў жыцці. «Жанчына спытала, ці сапраўды я жыву адна і атрымліваю пенсію 250 тысяч рублёў, і што са мной здарылася, што я пайшла бясплатна есці, — расказала Марыя Івашка. — Потым абышла кватэру. Здзівілася, што ў мяне ёсць тэлевізар».

У Марыі Дзмітрыеўны ёсць сын і дачка, якія яшчэ працуюць, але атрымліваюць не больш за маці. «І ім на жыццё не хапае, і я ім нічым не дапамагу, — расказала Марыя Дзмітрыеўна. — Пасля выплаты за камунальныя паслугі, у мяне на месяц застаецца 50 тысяч рублёў. Каб пракарміцца, мне даводзіцца падпрацоўваць на рынку. Але што гэта за заробкі… Добра, што ратуюць прадаўцы — хтосьці грошы пазычыць, хтосьці ежу ў аванс дае. Я ж пакуль жыву, і мне таксама хочацца есці». Аднак, выслухаўшы расказ жанчыны, спецыяліст з сацыяльнай абароны нічым не змагла яе суцешыць, сказаўшы, што памер яе пенсіі ў бліжэйшы час не павялічыцца. Нагадаем, што самога прадпрымальніка, што арганізаваў бясплатны абед на рынку, у санстанцыі папярэдзілі за парушэнне санітарных нормаў.

Intex-press

0
Кнехт / Адказаць
21.08.2009 / 21:36
КАРАНЦІН Не цалуйцеся на людзях і не ежце з чужых рук - ці-то грып свіны вам будзе, ці пакрыўдзіцца байструк.
0
Дзік Адвакаат / Адказаць
22.08.2009 / 16:56
Відаць, справа Хадаркоускага атрымлівае лягічны канец у Беларусі
0
Калиостро / Адказаць
24.08.2009 / 13:56
"...кто не сидел, тот еще будет..."
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру