21.08.2009 / 12:27

Байнэт папоўніўся беларускамоўнай крамай 8

«БелТонМедыя» зарэгістравала новую інтэрнэт‑краму. На беларускамоўным сайце prastora.by ужо зараз можна замовіць кнігі, музычныя дыскі, аўдыёкнігі, відэа ды іншыя беларускія тавары.

На гэты момант там прадстаўлена прадукцыя выдавецтваў «Логвінаў», «Колас», «Beltonmedia» і іншых, размешчана больш за сотню найменняў кніг і пяць дзесяткаў дыскаў з аўдыёкнігамі і музыкай. Тавары можна замовіць поштай і атрымаць цягам некалькіх дзён.

«Мы хочам разам пашыраць беларускую прастору, — адзначыў стваральнік інтэрнэт‑крамы, дырэктар «БелТонМедыя» Алесь Калоша. — Мы збіраемся далей працаваць над сайтам і будзем рады, калі карыстальнікі выкажуць нам сваю крытыку і парады. Пашырайма беларускую прастору разам!»

Дарэчы, лагатып для інтэрнэт крамы намаляваў мастак Уладзімір Цэслер.

ВЖ

0
Камель / Адказаць
21.08.2009 / 14:15
Во якая навіна! Як жа мы жылі без такой нэткрамы? :) Не, каб стварылі старонку крамы будматэрыялаў ці электроннікі на роднай мове, а так.... Ці ж я не маю рацыі?
0
Рэд / Адказаць
21.08.2009 / 14:16
Цікава, а ці зарэгістравана гэтая крама? Вось абрадуюцца падаткавікі такой знаходцы!
0
eisernWolf / Адказаць
21.08.2009 / 14:20
Выдатна, віншую! Але-ж усё-ж такі: дзе дызайн?
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру