21.08.2009 / 12:38

Літоўцы закупаюцца цыгарэтамі пра запас 2

З 1 верасня цыгарэты падаражаюць на $0,5.

У Літве істотна павялічыўся попыт на цыгарэты. З 1 верасня ўступае ў сілу новы акцыз. У выніку

пачак любых цыгарэт падаражае прыблізна на $0,5.
Гэта ўжо другое павелічэнне цэн за год. Агулам яны ўзрастуць у параўнанні з леташнімі цэнамі на 47%.
Чакаемае падаражанне прывяло да павышанага попыту.
Каб задаволіць жаданні спажыўцоў, тытунёвыя кампаніі павялічылі запасы прадугледжаных для рэалізацыі цыгарэт.

0
Крываль / Адказаць
22.08.2009 / 00:40
значыць, літоўцы будуць крыху здаравейшыя за беларусаў.
0
Якуб Лапатка / Адказаць
22.08.2009 / 12:39
Што такое ЗАКУПАЮЦЦА? Будуць шмат купацца ў цыгарэтах? Купацца і купляць -- гэта розныя словы. Можа маецца на ўвазе, што яны ЗАКУПЛЯЮЦЬ, у сэнсе запашвапюць, цыгарэты? (Тлумачальны слоўнік беларускай мовы, Мн. 2002; стар. 215)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру