21.08.2009 / 13:21

Купіце даўгі краіны! 2

Улады Японіі заклікаюць грамадзян купіць даўгавыя абавязацельствы краіны

Кожны японец можа купіць частку даўгавых абавязацельстваў дзяржавы прыкладна за 65 фунтаў.
З такой прапановай да насельніцтва звярнуліся мясцовыя ўлады. Рэклама будзе размешчана на гарадскіх таксі. Пасля магутная рэкламная кампанія ахопіць і тэлебачанне.

А вось

каб цалкам выплаціць дзяржаўны знешні доўг Беларусі, які складае каля $5,5 млрд, кожнаму грамадзяніну нашай краіны прыйшлося б заплаціць па $560.

Зрэшты, у сярэднім на рахунку беларусаў сабраныя якраз каля $600.

ЯМ, паводле БелТА

0
Sonic Youth / Адказаць
21.08.2009 / 15:11
Прабачце. Але доуг Японii значна большы, чым той, пра якi вы распавелi - 65 фунтау на чалавека. I большы за беларускi - як у абсалютных лiчбах, так i на аднаго чалавека, так i у адносiнах да валавага прадукту краiны. Так што параунанне такое - як белага з мяккiм.
0
Міхаліна / Адказаць
21.08.2009 / 19:57
Шаноўная рэдакцыя НН і асабіста ЯМ! Перадрукоўка матэрыялаў за такімі "аўтарытэтнымі" крыніцамі як БЕЛТА не звальняе з элементарнай журналісцкай стараннасці. Ну правярайце ж вы лічбы дзяржаўнай прапаганды - бо яны хлусяць! Увайдзіце, калі ласка хоць бы і сюды - на сайт Нацыянальнага Банка - http://www.nbrb.by/statistics/ExternalDebt/Parameters/ ды паглядзіце колькі сапраўды ў нас доўгу. Вось і будзе тады нагода для стварэння сапраўднага журналісцкага матэрыялу пра тое як БЕЛТА хлусіць і не прыцягваецца за гэта да адказнасці.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру