21.08.2009 / 15:11

Кніжка ад Шалкевіча 5

У бібліятэчцы часопіса «Дзеяслоў» выйшла кніга вершаў і песень Віктара Шалкевіча «Блюз Вясна».

У бібліятэчцы часопіса «Дзеяслоў» выйшла кніга вершаў і песень Віктара Шалкевіча «Блюз Вясна».

Барды даўно ўжо пачалі пісаць кнігі. «Чорны пісталет» Бартосіка, «Крывавы памол» Сокалава‑Воюша, «Глыбіня дажджу» Камоцкага, «Каралева прыйдзе ноччу» Сом… Вось і Шалкевіч выдаў сваю кніжку.

«Блюз Вясна» — гэта вершы і песні, што сталі хітамі. Па іх пазнаюць Шалкевіча. Ёсць тут і «Смутны беларускі блюз», і «Кароткая гісторыя Беларусі», і «Жлобская нацыя», і «За сто крокаў ад Вострае Брамы». Але нельга чытаць песні, не пачуўшы іх у выканні аўтара. Не зможаце адчуць усяго каларыту. Хаця пра гэта выдаўцы паклапаціліся. Да кнігі прыкладзены дыск «Правінцыя», на якім змешчаны 12 песень барда. Увогуле, варта было б зрабіць не зборнік вершаў і песень, а суцэльны песеннік, з акордамі. Тады можна было б падпяваць не толькі слухаючы дыск з запісамі Шалкевіча, але і самому граючы на гітары.

Калі нехта не любіць паэзію, але любіць Шалкевіча, той набудзе гэты зборнік. Хто не ўпадабаў барда Шалкевіча, але любіць дасціпны беларускі гумар, якім насычаны яго песні, абавязкова прыдбае кніжку. Ніхто не застанецца незадаваоленым.

СМ

0
Кнехт / Адказаць
21.08.2009 / 21:42
Калі нехта не любіць паэзію, але любіць Шалкевіча, той набудзе гэты зборнік. Хто не ўпадабаў барда Шалкевіча, але любіць дасціпны беларускі гумар, якім насычаны яго песні, абавязкова прыдбае кніжку. -------------------- Дзе можна прыдбаць кніжку з аўтографам ад Шалкевіча? І ці можна патрымаць яго, скажам, за нос - за асобную плату? :)
0
Бельскi / Адказаць
23.08.2009 / 17:29
Кнехт напiсаў: Дзе можна прыдбаць кніжку з аўтографам ад Шалкевіча? І ці можна патрымаць яго, скажам, за нос - за асобную плату? -- Шалкевіч - выдатны папулярызатар СССР. А менавіта такой савецкая з'явы, як татальны дэфіцыт. Памятаеце, наколькі ўсё было танным? Толькі трэбыло ўмець дастаць. Калі хто адвык ад савецкага дэфіцыту, зьвяжыцеся з Шалкевічам. Ладзіць канцэрт у Гродне на 50-годдзе. Кошт білетаў - 1000 руб ці каля гэтага. А паспрабуйце дастаць. Так сама будзе і з гэтай кнігай. Раздасць знаёмым задарма. Трэба пазнаёміць Шалкевіча з разумным чалавекам, жыдам, які дапаможа прадаць білеты за столькі, колькі яны вартыя. А ў НН папіша, што кніга прадаецца ў такой і такой кнігарні, там на працягу тыдня сядзіць сам Шалкевіч і падпісвае кожнаму, хто пажадае. А калегам па фаху ў дадатак дазваляе патрымаць за нохаль. Штопраўды, цяжка заставіць Шалкевіча ўседзець на адным месцы больш за хвіліну, але дзеля дабра справы можна было б прывязаць.
0
Сяржук / Адказаць
24.08.2009 / 13:39
Наклад - тысяча асобнікаў: павінна задаволіць усіх
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру