Генрых Дамашка (у цэнтры).

Фота з архіву Віцебскае дыяцэзіі

21 ліпеня загінуў адміністратар парафіі ў в.Дзеркаўшчына на Глыбоччыне Генрых Дамашка. Ён вяртаўся дадому з могілак і на вялікай хуткасьці ўрэзаўся ў слуп. Машына літаральна раскалолася надвое.

«Гэта быў спакойны, поўны дабрыні чалавек. Малады, рухавы, ён увесь час усьміхаўся», – кажа пробашч касьцёла ў Глыбокім а. Кшыштаф Мікалайчык. «Ён пры касьцёле ў Дзеркаўшчыне футбольную каманду стварыў, дзяцей вельмі любіў. Людзі былі ім задаволеныя, і я радаваўся гледзячы на працу Генрыха».

Генрых Дамашка нарадзіўся 11 верасьня 1977 г. у Літве. 15 верасьня 2001 г. у Росіцы высьвячаны ў сьвятара. У Дзеркаўшчыне працаваў са сьнежня 2005 г., зьяўляўся натарыюсам біскупскага суду. Да гэтага сьвятарстваваў у Лепелі.

Пахавалі кс.Дамашку 24 ліпеня ў Відзах на Браслаўшчыне, дзе жыве ягоная маці. «Ня ведаю, як яна перанясе такое гора, – кажа былы сакурсьнік а.Генрыха па Гарадзенскай сэмінарыі Пётра Рудкоўскі. Памятаю, што падчас вучобы ён ледзь не штодня тэлефанаваў маці – яна вельмі хвалявалася за сына».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?