21.08.2009 / 20:45

Візіт па выкліку 3

Лукашэнка тэрмінова вылецеў у Сочы. Ён там знаходзіцца па запрашэнні Дзмітрыя Мядзведзева, заяўляюць расійскія крыніцы.

Аляксандр Лукашэнка знаходзіцца ў Сочы па запрашэнні расійскага боку. Пра гэта паведаміў 21 жніўня ў Сочы журналістам памочнік прэзідэнта Расіі Сяргей Прыходзька, перадае РІА Новости.

«Па ўзаемнай дамоўленасці ў другой палове наступнага тыдня адбудзецца сустрэча прэзідэнтаў дзвюх краін», — сказаў Прыходзька. Паводле яго слоў, Мядзведзеў накіраваў запрашэнне свайму беларускаму калегу «некаторы час таму».

Як паведаміў памочнік расійскага прэзідэнта, тэмай сустрэчы двух лідэраў будуць пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

Аб планаванай сустрэчы з Мядзведзевым у Сочы Лукашэнка паведаміў журналістам 20 жніўня падчас рабочай паездкі па Віцебскай вобласці.

Паводле яго слоў, дамоўленасць аб сустрэчы з расійскім прэзідэнтам была дасягнута падчас нефармальнага саміта краін — удзельніц АДКБ, які праходзіў 31 ліпеня — 1 жніўня ў Кыргызстане. Лукашэнка адзначыў, што ў ходзе сустрэчы плануецца абмеркаваць «увесь спектр складаных пытанняў — тых, якія дагэтуль не вырашаюцца».

У прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы пакуль не каментуюць інфармацыю аб тым, што Аляксандр Лукашэнка ўжо знаходзіцца ў Сочы.

0
антон / Адказаць
23.08.2009 / 20:53
зачотное название.
0
Кот / Адказаць
24.08.2009 / 14:16
Паехаў узгадняць далейшыя iнструкцыi..А яны часам не зьбiраюцца праз Беларусь на Украiну завiтацi падчас сваiх антыканстытуцыйных манеўраў?
0
Витязь / Адказаць
24.08.2009 / 23:19
При определённом стечении обстоятельств - да. http://www.bb.lv/index.php?p=1&i=4341&s=9&a=158675
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру