21.08.2009 / 22:32

Цэментавы Чабурашка і Віленскае барока Відэавандроўка 9

Журналісцкае падарожжа па цікавых ваколіцах мястэчка Глыбокае.

Каманда журналістаў «Нашай Нівы» выправілася ў вандроўку па Глыбоччыне. Што з гэтага выйшла, можна пабачыць у нашым невялікім фільме.

Падарожжа выдалася надзвычай цікавым. Журналісты не толькі падзівіліся на шыкоўныя саборы ў стылі віленскага барока ў Глыбокім, але і завіталі ў бязлюдны аграгарадок, над якім кружляюць груганы.

Акрамя гэтага выявілася, што жыхары беларускага Парыжу не разумеюць па-беларуску, што ў сажалцы ля знакамітага касцёлу ў Мосары жыве акула, што глыбоцкія мужыкі дояць кароваў і што вада ў самым глыбокім возеры Беларусі надзіва цёплая.

І, нарэшце, мы разгадалі таямніцу Цэментавага Чабурашкі з вёскі Мерацкія. Што гэта – памятка таямнічага паганскага культу ці твор сучаснага мастацтва? Адказ шукайце ў нашым відэа:

Прыемнага прагляду!

Таксама чытайце вялікі рэпартаж Зміцера Панкаўца з вандроўкі па Глыбоччыне, аздоблены фотаздымкамі Юліі Дарашкевіч.

З дапамогай гэтай віртуальнай мапы вы, разам з журналістамі «Нашай Нівы», можаце наведаць і іншыя мясціны Беларусі:


Алесь Кудрыцкі

0
Кнехт / Адказаць
21.08.2009 / 22:57
Калі дажыву да бабусіных гадоў, дык "зваяю" з бетону голую бабу ростам з лукашэнку і цыцкамі і тварам ад ярмошынай - і назаву Дыктатураю.
0
Pilny / Адказаць
22.08.2009 / 14:43
--І, нарэшце, мы разгадалі таямніцу Цэментнага Чабурашкі з вёскі Мярэцкія. Што гэта – памятка таямнічага паганскага культу ці твор сучаснага мастацтва?-- І нашто такую лухту пісаць, калі ў фільме нічога падобнага няма.
0
henik / Адказаць
22.08.2009 / 18:40
Можа усё-такі цэментавы, а не цэментны...
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру