На Плошчы Незалежнасці актывісты «Маладога фронту» правялі 23 жніўня [у 70-я ўгодкі пакта Молатава – Рыбентропа – НН] акцыю «Камунізм – гэта фашызм».

Мікола Дземідзенка і Ганна Бунько прыляпілі карыкатурны плакат з адпаведнай назвай на пастамента помніка Леніну.

Да іх адразу падбеглі супрацоўнікі міліцыі Маскоўскага раёна і ахоўнікі будынку Дома ўрада. Яны сарвалі плакат і адабралі ў Міколы ўлёткі, якія маладыя людзі збіраліся раздаваць мінакам.

Міліцыянты выклікалі патрульную машыну, туды пасадзілі Ганну і Міколу і павезлі ў міліцыю Маскоўскага раёна сталіцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?