У Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (Вільня) да 5 верасня ідзе прыём дакументаў на новую магістарскую праграму «Публічная палітыка».
Магістарская праграма распрацавана ў супрацоўніцтве з факультэтам публічнага адміністравання Лейдэнскага ўніверсітэта (Нідэрланды). Яна скіравана на падрыхтоўку спецыялістаў, якія валодаюць тэхналогіямі публічнай палітыкі і могуць быць яе эфектыўнымі ўдзельнікамі ў сферы дзяржаўнага і грамадскага кіравання.
Для ўдзелу ў праграме запрашаюцца грамадзяне Беларусі, якія маюць вышэйшую адукацыю ў галіне сацыяльна-гуманітарных навук, а таксама тыя, хто мае досвед працы ў сферах публічнай палітыкі і грамадзянскай супольнасці.
Навучанне будзе праходзіць на беларускай, рускай і англійскай мовах.
Фармат навучання ўяўляе сабой камбінаванне вочных заняткаў у Вільні і самастойнае выкананне заданняў праз сістэму дыстанцыйнага навучання. Тэрмін навучання ў магістратуры - 1,5 гады.
Прыём дакументаў ажыццяўляецца да 5 верасня 2009 года.
Да завяршэння перыяду прыёму заявак для ўсіх зацікаўленых асоб будзе праведзеная прэзентацая праграмы ў Мінску, пра што будзе паведамлена дадаткова.
Больш падрабязна з праграмай можна пазнаёміцца на сайце Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.