Патрыярх Маскоўскі і ўсёй Русі мяркуе, што расіяне і ўкраінцы па-ранейшаму аб’яднаныя аднымі каштоўнасцямі, нягледзячы на палітычныя падзелы, а таму з’яўляюцца адным народам.

«Я зразумеў (пасля наведвання Украіны), што з гледзішча базісных каштоўнасцей мы – адзін народ. Канечне, з этнічнага гледзішча, з гледзішча мовы можна казаць (пра адрозненні), і я не ўваходжу ў палеміку з навукоўцамі, але ў плане базісных каштоўнасцей мы – адно цэлае», – сказаў патрыярх на сустрэчы з грамадскасцю Архангельска ў гарадскім драматычным тэатры.

Паводле яго словаў, «любы ўдумлівы палітык у Расіі, і Украіне не можа ігнараваць гэты факт». Ён таксама адзначыў,

што «гістарычная агульнасць, якая сфармавалася за тысячагоддзі нашай агульнай гісторыі», не можа быць разбураная паводле волі асобных палітыкаў.

У той жа час патрыярх падкрэсліў важнасць павагі прынцыпу суверэнітэту як Расіі, так і Украіны ў двухбаковых стасунках краін. Але паводле яго словаў, любыя спробы зрабіць раскол паміж расіянамі і ўкраінцамі «неадкладна робяць глыбокія падзелы ўунутры самой Украіны».

З 24 па 26 верасня патрыярх Кірыла збіраецца наведаць Беларусь.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?