«Інтэр» – «Бары» – 1:1. Форвард нацыянальнай зборнай Віталь Кутузаў не дазволіў 17-разоваму чэмпіёну Італіі перамагчы ў стартавым матчы.

На выходных стартаваў чэмпіянат Італіі па футболе (Серыя А). Нам ён цікавы тым, што маем адразу двух беларусаў: Міхаіла Сівакова ў «Кальяры» ды форварда нацыянальнай зборнай Віталя Кутузава, які сёлета спрычыніўся да выхаду «Бары» ў Серыю А.

Віталь даказаў, што з’яўляецца адным з найлепшых гульцоў клуба. Лік у матчы адкрыў з пенальці на 56-й хвіліне Самюэль Это’О, але на 74-й Кутузаў з перадачы Антоніё Ланжэллы лік зраўняў. 1:1.

Такіч чынам, «Бары» і Кутузаў, які адгуляў увесь матч, не дазволілі 17-разоваму ўладальніку скудэта («Інтэр» браў яго чатыры разы запар) перамагчы ў стартавым паядынку на сваім полі. Дарэчы, учора на трэніроўцы фанаты нэрадзуры зладзілі абструкцыю галоўнаму трэнеру міланскага клуба Жазэ Мурынью.

У наступным туры, 29 жніўня, «Бары» згуляе з «Балоньяй».

***

Кутузаў у Серыі А выступаў за «Мілан», «Сампдорыю», «Парму». За «Сампу» (2004--2006) забіў сем мячоў у 62 матчах.

А 21:45 - матч «Ліворна» – «Кальяры», але Міхаіл Сівакоў на яго не заяўлены.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?