24—25 жніўня ў Беларусі з прыватным візітам будзе знаходзіцца міністр замежных спраў Літвы Вігаўдас Ушацкас.

Як паведамляе прэс‑служба літоўскага МЗС, наведаць Беларусь і разам агледзець

месцы гістарычнай спадчыны часоў Вялікага княства Літоўскага ў Лідзе, Навагрудку, Нясвіжы і Міры Ушацкаса запрасіў яго беларускі калега Сяргей Мартынаў.

«Візіт скіраваны на развіццё супрацоўніцтва суседніх краін, і асабліва прыгранічных раёнаў, у сферы культуры, турызму, дзелавых адносінаў і кантактаў паміж насельніцтвам», — гаворыцца ў паведамленні.

Падчас візіту Ушацкас плануе абмеркаваць з Мартынавым і іншымі прадстаўнікамі мясцовых органаў улады пытанні, што тычацца захавання агульнай гістарычнай і культурнай спадчыны часоў ВКЛ.

З кіраўніком беларускага МЗС літоўскі міністр таксама мае намер абмеркаваць пытанні двухбаковага палітычнага і эканамічнага супрацоўніцтва, перспектывы дыялогу паміж Беларуссю і Еўрасаюзам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?