У мінулыя выхадныя ў Беларусі зарэгістраваны 44 дарожна‑транспартныя здарэнні з пацярпелымі, у выніку якіх 14 чалавек загінулі (у тым ліку трое дзяцей) і 44 атрымалі раненні. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні Дзяржаўтаінспекцыі МУС.

22 жніўня ў 21.30 паблізу вёскі Буда‑Лельчыцкая Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці 53‑гадовы жыхар Гомеля, кіруючы «Сітраенам», збіў 8‑гадовага хлопчыка, які ехаў у спадарожным напрамку на веласіпедзе па краі праезнай часткі. Ад атрыманых траўмаў ён памёр на месцы. Дзіця не было абазначана святлоадбіўнымі элементамі.

23 жніўня ў 14.20 у Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці загінула 4‑гадовае дзіця з Мінска. Яно раптоўна выбегла на праезную частку з‑за аўтамабіля, што стаяў на ўзбочыне, і трапіла пад колы «Аўдзі», якой кіраваў 28‑гадовы жыхар Баранавічаў. Ад атрыманых траўмаў хлопчык памёр у бальніцы.

У Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці 23 жніўня ў 16.30 11‑гадовая дзяўчынка ўпала з веласіпеда пад колы «Аўдзі», якая рабіла абгон. Ёю кіраваў 39‑гадовы мужчына. Па дарозе ў бальніцу дзіця памерла.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0