Ад 26 жніўня ў Беларусі рэзка сцяплее, і лагода пратрымаецца аж да верасня.

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 26 жніўня будзе без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі туман. Вецер ноччу няўстойлівы, слабы, днём паўднёвы 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 6—12°C, па захадзе да 14°C, днём 21—27°C, па паўднёвым захадзе да 30°C.

27 жніўня пераважна без ападкаў, толькі днём месцамі ў асноўным па паўночным захадзе кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўднёвы, паўднёва‑заходні 4—9 м/с пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 10—17°C, днём 20—27°C, па паўднёвым усходзе да 30°C.

Гэткае надвор'е затрымаецца аж да верасня. Лета дало апошні шанец злавіць сябе за хвост.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?