Пракуратура Уздзенскага раёна праводзіць праверку па факце гібелі двух жыхароў вёскі Любяча.

Як паведамілі БелаПАН ва УУС Мінскага аблвыканкама, 22 жніўня ў РАУС звярнуўся 13‑гадовы падлетак. Хлопчык паведаміў, што бацька забіў маці.

Следча‑аператыўнай групай устаноўлена, што прыкладна ў 20 гадзін 31‑гадовы мужчына ў часе сваркі, што ўзнікла на глебе рэўнасці, вяроўкай задушыў сваю 34‑гадовую жонку. Пасля чаго сам павесіўся.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0