Ён паступіў у тамтэйшы Тэхнічны ўнівэрсытэт.

Зміцер Жалезнічэнка здаў у Кіеве тэст на веданне ангельскай мовай. Навучацца Зміцер будзе па‑ангельску, таму тэставанне было апошняй умовай залічэння яго ў нідэрландскі ўніверсітэт.

Жалезнічэнку, абсалютнага выдатніка, выключылі з Гомельскага універсітэту за ўдзел у грамадскай і палітычнай дзейнасці. Чым пазбавілі законнага права на адтэрміноўку ад вайсковай службы да сканчэння адукацыі. Праваабаронцы прызналі матывы выключэння абсалютна палітычнымі. Тады ўключыўся механізм «міжнароднай салідарнасці працоўных».

Змітрок вучыўся ў Гомелі на праграміста. Зараз ён працягне адукацыю па той жа спецыяльнасці.

Зміцер набраў на тэсце 7,5 бала з магчымых 9, а для навучання досыць было атрымаць 6 балаў.

Пасля вучобы Дзіма цвёрда хоча вярнуцца ў Беларусь.
Усяго на сёння ў краінах ЕС і ЗША навучаецца некалькі тысяч студэнтаў з Беларусі. У тым ліку некалькі соцень тых, хто пацярпелі за свае палітычныя погляды.
Такой колькасці студыёзусаў за заходняй мяжой наша краіна не мела нават у часы Скарыны. Які таксама скончыў прэстыжныя альма матэр у Кракаве і Падуі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?