posterБабнік (Spread)
ЗША, 2009, каляровы, 97 хв.
Рэжысёр: Дэйвід Макензі
Ролі выконваюць: Эштан Катчэр, Эн Хэч, Маргарыта Левіева, Себасцьян Стэн, Соня Рокуэл
Жанр: Драма з элементамі эротыкі
Адзнака: 6 (з 10)

Прыгажун Нікі (Катчэр) карыстаецца нязменнай увагай жанчынаў. За кошт жанчынаў ён і жыве, пры гэтым не адмаўляецца ад дадатковых прыгодаў па-за межамі сваёй асноўнае працы. Аднойчы Нікі сустракае Хізэр — непрыступную аферыстку, якая шукае багатых дзядзяў. Родныя душы проста створаныя адна для адной.

Карціна «Бабнік», якая рэкламуецца ў нас як эратычная камедыя — драма з сумным фіналам, якая рэжа праўду-матку пра галівудскія штампы й галівудскія мары. Але ў гэтым фільме пра прадажнае каханне — досыць аголенага жаночага цела, лос-анджэлескага гламура і філейных частак Эштана Катчэра, які выступіў прадусарам стужкі.

Гэтыя складнікі мусяць задаволіць чыпсаедаў і дамачак бальзакаўскага веку. Маюцца і неабходныя камедыйныя моманты.

Але пасыл стужкі іншы.

Пекната, як тавар на продаж; юрлівасць — як тое, што пераўтварае чалавека ў рэч; мары — якія падманваюць.

І фільм варта глядзець дзеля апошніх 10 хвілінаў. Эштан Катчэр — усё-такі актор, а не проста «Бабнік».

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?