Маладыя гарадзенцы, якія хочуць паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы, могуць падаваць заяўкі на ўдзел у праекце «Школа маладога журналіста — 13».

ШМЖ – гэта ўнікальная школа ў Беларусі, дзе выкладаюць журналісты‑практыкі.

За 12 год «Школу» прайшло больш за 250 хлопцаў і дзяўчат. Некаторыя з іх сталі лаўрэатамі нацыянальных і міжнародных узнагарод у галіне журналістыкі.

Выпускнікі ШМЖ працуюць сёння ў газетах «Вечерний Гродно», «Гродзенская праўда», «Перспектива», «Наша Ніва», «Белорусы и рынок», на тэлеканале АНТ , а таксама ў замежных СМІ.

Праект складаецца з тэарэтычнага і практычнага блокаў. Тэарэтычная частка будзе прысвечаная асновам журналістыкі («Уводзіны ў журналістыку», «Прававыя і этычныя аспекты працы журналіста», «Жанры журналістыкі», «Асаблівасці газетнай, радыё‑ і інтэрнэт‑журналістыкі» і многія іншыя).

Практыку навучэнцы праходзяць у рэдакцыі інтэрнэт‑газеты і радыё «Твой стыль».

Да ўдзелу ў праекце «ШМЖ‑13» запрашаюцца юнакі і дзяўчаты ад 16 да 25 год.

Заявы на ўдзел можна запоўніць з 2 да 21 верасня па адрасе: Гродна, вул. Будзёнага, 48а‑11, з 12:00 да 17:00 (акрамя суботы і нядзелі).

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: 75‑71‑72; (+375 29) 784‑32‑21, 106‑85‑94.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0