Спыненая крымінальная справа паводле артыкула 193‑1 супраць Яўгена Воўкава.

Як паведаміў 20 жніўня праваабаронцам цэнтра «Вясна» Яўген Воўкаў, Пракуратура горада Мінска спыніла крымінальную справу, заведзеную ў дачыненні да яго паводле артыкула 193‑1 «Незаконная арганізацыя дзейнасці грамадскага аб’яднання ці фонда або удзел у іх дзейнасці». У чэрвені гэтага года яго абвінавацілі ў дзейнасці ад імя незарэгістраванага «Руху яднання» (Царква Муна).

На мінулым тыдні маладога чалавека выклікалі ў пракуратуру і паведамілі, што крымінальная справа ў дачынні яго спыненая, і выдалі адпаведную паперу за подпісам старэйшага следчага па найважнейшых справах пракуратуры Мінску С. Грахоўскага (ён, дарэчы, пераследаваў актывістаў Маладога Фронту — Палажанку, Корбана, Хведарука, Гарэцкага і Янушэўскага), у якой гаворыцца, што следства скончанае і паводле яго вынікаў «вынесена пастанова пра спыненне дзейнасці паводле крымінальнай справе на падставе арт. 29 ч.1 п.2, 250 — 251 КПК Рэспублікі Беларусь — у сувязі з адсутнасцю складу злачынства».

Справа Яўгена Волкава стала першай крымінальнай справай, заведзенай у дачыненні да прадстаўнікоў незарэгістраваных рэлігійных арганізацыяў ад моманту пачатку дзеяння артыкула 193‑1 у 2006 годзе.

Наогул жа з моманту ўвядзення крымінальнай адказнасці за дзейнасьць незарэгістраваныхх аб’яднаньняў, па артыкуле 193‑1 КК РБ было асуджана 17 чалавек, пры гэтым не было зафіксавана ніводнага апраўдаўчага прысуда. Гэты артыкул лічыцца выключна «палітычным». Зараз у краіне распачалася кампанія за яго адмену, ініцыяваная асамблеяй НДА.

ВЖ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0