Ці трэба апазіцыі і далей чакаць калапсу рэжыму ці варта скарыстаць інстынкт самазахавання ўлады, каб пашырыць ступень свабоды для самой сябе? Зрэшты, нечаканы сам факт, што ёсць яшчэ людзі, здольныя аб’яднацца і прапагандаваць палітычныя альтэрнатывы, мяркуе палітолаг Віталь Сіліцкі.

— Як ні дзіўна, галоўны поспех апазіцыі палягае ў тым, што яна здолела самазахавацца. З 1996 года ў краіне адсутнічае інстытуцыйная база для існавання канкурэнтнага палітычнага працэсу як такога. Вось чаму сам факт, што ёсць яшчэ людзі, здольныя аб’яднацца і прапагандаваць палітычныя альтэрнатывы, з’яўляецца даволі нечаканым.

Дзейнічаючы ў неспрыяльных умовах, апазіцыя звялася да жменькі адзінак, якім важныя каштоўнасці, якія яшчэ спадзяюцца на змену ўлады і якія да таго ж выпалі з сацыяльнага кантракту з рэжымам. У яе шэрагах засталіся ў асноўным тыя, хто быў, мякка кажучы, больш наіўны, чым іншыя, магчыма, больш матываваны альбо проста лепш за ўсё здолеў прыстасавацца менавіта да апазіцыйнага асяродку.

Размовы пра тое, што апазіцыя кепская, яе мала, яна не ўмее размаўляць з электаратам — пустыя. У групы, загнанай у падполле, галоўная матывацыя — выжыць. Так, дзеянні палітычных лідэраў скіраваныя найперш на захаванне сябе і сваіх структураў. Але гэта абсалютна рацыянальныя дзеянні ў той сітуацыі, у якой яны апынуліся.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?