25.08.2009 / 16:25

Раз у год і кій страляе… 1

Ледзь не скончылася трагедыяй сварка паміж жыхарамі вёскі Катлоўка Астравецкага раёна.

Ледзь не скончылася трагедыяй сварка паміж жыхарамі вёскі Катлоўка Астравецкага раёна.

У абедзенны час да гаспадара хаты, пенсіянера, зайшоў аднавясковец. Паміж імі распачалася сварка, адбыўся стрэл. Як патлумачыў супрацоўнікам Астравецкага РУУС абвінавачаны, мужчына прыйшоў да яго з абрэзам у руках і стаў біць шкло ў хаце. У парыве агрэсіі ці выпадкова адбыўся самастрэл.

Пацярпелы ў сваю чаргу кажа, што насамрэч наведваў пенсіянера, хацеў з ім паразмаўляць з нагоды распаўсюду з ягонага боку непраўдзівых чутак пра частыя папойкі, але зброю той не прыносіў. Знаходзячыся на верандзе, пенсіянер націснуў на курок.На дадзены момант 71‑гадовы пенсіянер затрыманы, а пацярпелы змешчаны ў бальніцу з цяжкімі траўмамі. Устанаўліваецца, каму ўсё ж такі належыць зброя.

Першапачаткова крымінальная справа была заведзеная паводле ч.1. арт. 157 «Наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання». У выніку супрацьпраўныя дзеянні былі перакваліфікаваныя на арт.14 ч.139 «Замах на жыццё».

ВЖ

0
Кнехт / Адказаць
25.08.2009 / 18:57
У абедзенны час да гаспадара хаты, пенсіянера, зайшоў аднавясковец. Паміж імі распачалася сварка, адбыўся стрэл. ----------------------------- НЕ БУДЗІ ПЕНСІЯНЕРА У ПОЎДЗЕНЬ! Каб не пачуць услед вам лаянкі ці стрэла, не трэба у абед будзіць пенсіянера.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру