25.08.2009 / 16:46

Беларускія бейсбалісты — пераможцы Кубку Чорнага мора навіны ад чытачоў 1

«Мінск».

Цягам чатырох дзён бейсбольныя клубы Украіны і Беларусі змагаліся за галоўны прыз міжнародных спаборніцтваў у Ільічоўску, што пад Адэсай (Украіна).

Пераможцам сталася аб’яднаная каманда «Мінск», у складзе якой выступалі выхаванцы аднайменнага мінскага клуба і студэнтаў Беларускага дзяржаўнага універсітэта фізічнай культуры (аддзяленне — «бейсбол»).

У фінале беларуская каманда перамагла гаспадароў турніру — клуб «Ільічовец».

Дарэчы, апошняя каманда амаль спрэс складалася з ветэранаў украінскага бейсбола, у той час калі за «Мінск» гуляў толькі адзін «ветэран» — Аляксандар Сечка.

Пераможцамі ў чатырох асобных практыкаваннях лепшымі сталі таксама выхаванцы «мінска‑лагішынскай» школы.

Лепшы пітчар — Яўген Каралевіч, лепшы бэтар — Антон Прыпутневіч, лепшы ранар — Аляксандар Івановіч. Усё яны яны гульцы клубу «БДУФК» — выхаванцы лагішынскай ДЮСШ.

Трэцяе месца занялі «Магілёўскія львы», якія здолелі перамагчы ў напружанай барацьбе каманду з Моршына (Украіна).

Акрамя моцных і слабых бакоў кожнай каманды, турнір выкрыў агульныя праблемы развіцця бейсболу ў Беларусі ды Украіне. Месца, дзе мусіў праводзіцца турнір — бейсбольны стадыён Ільічоўска цяпер можна пабачыць толькі што на googlemap. Бо саматужна абсталяваную (ды не блага ж, трэба дадаць, абсталяваную) бейсбольную пляцоўку знеслі. Цяпер там — футбольны стадыён. Гэта сапраўдны боль і страта для мясцовых бейсбалістаў. Гульні ладзяцца на іншых, непрыстасаваных і ўсё тых жа футбольных (!) стадыёнах.

Віктар Шалінскі

0
1 / Адказаць
27.08.2009 / 08:31
минск отлично сыграл, поздраляю их с победой!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру