«Беларуская эстрада вельмі аднастайная». Пра гэта заявіў кіраўнік Нацыянальнага канцэртнага аркестра Беларусі Міхаіл Фінберг падчас онлайн‑канферэнцыі на сайце БЕЛТА.

«Усе галасы аднолькавыя. Няма багацця тэмбраў. Чамусьці з’явілася шмат тэнараў. Дзе барытоны? У нас сёння сталі мала пісаць новай беларускай добрай музыкі, яна мала запатрабаваная».

Міхаіл Фінберг таксама заявіў, што ініцыюе конкурс выканаўцаў беларускай песні.

«У нас няма сёння такога конкурсу. Я напісаў ліст новаму міністру культуры [Паўлу Латушку] пра арганізацыю нацыянальнага конкурсу выканаўцаў беларускай песні», — сказаў маэстра. Пры гэтым ён папрасіў не блытаць яго з конкурсам песні. «Спадзяюся, што мне не адмовяць і гэты конкурс мы зладзім. Бо людзі павінны імкнуцца трапіць на гэты конкурс і праз яго выходзіць «Славянскі базар», на «Новую волну», другія конкурсы», — адзначыў Фінберг.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?