24 жніўня падчас лёсавання быў вызначаны парадак выступлення фіналістаў нацыянальнага адбору дзіцячага конкурсу песні «Еўрабачанне-2009».

Паводле інфармацыі прэс-службы Белтэлерадыёкампаніі, у фінале нацыянальнага конкурсу,

які адбудзецца 10 верасня,

першай выступіць мінчанка Кацярына Мяжэнная з кампазіцыяй «Толькі каханне», другімі — гурт «РоКі» — мінчане Кірыл Ермакоў і Раман Валазнёў з песняй «Толькі наперад!», трэцяй — Дар'я Шульгіна з Гродна з песняй «Вогненныя ноты».

Кампазіцыя «Чароўны трусік» у выкананні мінчаніна Юрыя Дземідовіча прагучыць чацвёртай,

песня «Баба Яга — 2009» у выкананні Златы Ларчанкі з Дзяржынска — пятай, кампазіцыя «Мару лятаць» у выкананні Дзіяны Гузіно з Гродна — шостай. Сёмым нумарам выступіць жыхарка Магілёва Кацярына Мурашка з кампазіцыяй «Дзень нараджэння», восьмым — таксама магіляўчанка Паліна Клішкова з песняй «За зоркай», дзевятым — Магамед Асланаў з Гродна з кампазіцыяй «Цік-так». Апошняй у фінале выступіць гамяльчанка Дзіяна Громава, якая прэзентуе песню «Гэй, хлапчукі і дзяўчынкі».

Фінал нацыянальнага конкурсу пройдзе ў форме гала-канцэрта.

Ён будзе транслявацца ў эфіры Першага канала і міжнароднага спадарожнікавага тэлеканала «Беларусь-ТБ».
Пераможца рэспубліканскага конкурсу вызначыцца паводле вынікаў тэлефоннага галасавання тэлегледачоў і галасавання прафесійнага журы.

Нагадаем, арганізатар нацыянальнага адбору дзіцячага «Еўрабачання-2009» — Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Беларусі. Міжнародны дзіцячы конкурс песні «Еўрабачанне-2009» адбудзецца 21 лістапада ў Кіеве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?