Джон, Роберт і Эдвард Кенэдзі, ліпень 1960 г. Фота New York Times

Джон, Роберт і Эдвард Кенэдзі, ліпень 1960 г. Фота New York Times

Сенатар Эдвард (Тэд) Кенедзі памёр ва ўзросце 77 гадоў ад раку мозгу 25 жніўня.

Ён быў малодшым братам прэзідэнта Джона Кенэдзі і сенатара Роберта Кенэдзі.

Сенатар‑дэмакрат Эдвард Кенэдзі абіраўся ў сенат ад 1962 г. Менавіта Э. Кенэдзі назваў «Стратэгічную абаронную ініцыятыву» Роналда Рэйгана праграмай «зорных войнаў».

***

Эдвард Мур Кенэдзі нарадзіўся 22 лютага 1932 г. (роўна праз 200 год пасля Джорджа Вашынгтона -- 22.02.1732) у Бостане (штат Масачусэтс) у каталіцкай сям’і.

У 1958 г. кіраваў выбарчай кампаніяй Джона Кенэдзі ў сенат. Сам быў абраны ў сенат ад штата Масачусэтс у 1962 г. Быў лідэрам ліберальнага крыла ў Дэмакратычнай партыі. Аўтар некалькіх законаў.

Глядзі таксама:
Апошні з братоў Кенэдзі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0