26.08.2009 / 11:07

Распачаўся прыём заявак на ўдзел у «Бардаўскай восені»

Заяўкі на ўдзел у фестывалі прымаюцца да 20 верасня.

Для гэтага трэба адаслаць запоўненую анкету і дэма‑запісы на e‑mail wosien@tut.by. Патрабаванні да канкурсантаў: узрост ад 18 гадоў і выкананне ўласных песень на беларускай мове. Да ўдзелу запрашаюцца як барды, так і гурты, што граюць у акустыцы.

Адбор канкурсантаў для «Бардаўскай восені» адбудзецца 27 верасня ў мінскай кавярні «Лісіная нара».

Фестываль пройдзе ў кастрычніку ў Беластоку і Бельску (Польшча), у 16-ты раз.

СМ

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру