Ад серады ў будынку пратэстанцкай суполкі «Новае жыццё» кругласутачна будуць знаходзіцца вернікі. Адны будуць маліцца ўначы, а днём іх будуць змяняць іншыя.

Вернікі атрымліваюць лісты падтрымкі. У абарону суполкі выступіла міжнародная арганізацыя «Еўрапейскі хрысціянскі палітычны рух».

Апроч таго, вядомыя палітычныя і грамадскія дзеячы накіравалі звароты беларускім уладам з патрабаваннем спыніць пераслед вернікаў‑пратэстантаў. Вернікі «Новага жыцця» атрымалі лісты падтрымкі з пратэстанцкіх суполак Літвы, Украіны і Расіі.

Ад 21 жніўня будынак царквы лічыцца маёмасцю Мінгарвыканкама. У любы момант вернікаў могуць гвалтоўна выселіць з будынка, які яны набылі і адрамантавалі за свае грошы.

***

У жніўні 2005 г. гарадскія ўлады пазбавілі вернікаў зямельнага надзелу, а потым і будынка (былога калгаснага кароўніка на ўскрайку Мінска), дзе рэлігійная суполка мела юрыдычны адрас. У выніку суполка не прайшла перарэгістрацыі. У 2006 годзе вернікі трымалі галадоўку. Пастара царквы выклікалі ў Адміністрацыю прэзідэнта і паабяцалі вырашыць усе пытанні ў судзе. Сёлета Вышэйшы гаспадарчы суд пастанавіў адабраць у вернікаў будынак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?