Намеснік cтаршыні cавета рэспублікі Анатоль Рубінаў паскардзіўся на журналістаў «Комсомольской правды» в Белоруссии карэспандэнтам з іншых СМІ. У час прэс-канферэнцыі, прысвечанай падсумаванню вынікаў уступнай кампаніі ў навучальныя ўстановы,

Рубінаў заявіў, што яго асабліва абразіў загаловак, які трактаваў уступную кампанію ў ВНУ як цырк.
Па яго меркаванні, журналісты гэтага выдання адзначыліся панічнымі настроямі. Увогуле ж, «Комсомольская правда» в Белоруссии» адзначаецца сістэматычнай хлуснёй, падкрэсліў сенатар.

«Комсомольская правда» в Белоруссии» - гэта камерцыйнае выданне, якое ўваходзіць у расійскую медыягрупу. Выданне арыентуецца на шырокага чытача і мае найбольшы тыраж у Беларусі пасля дзяржаўных газет. Выданне ніколі не забаранялася да распаўсюду, у адрозненне ад незалежнай беларускай прэсы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?