26.08.2009 / 14:07

МВФ: Дэвальвацыі ў Беларусі ў «агляднай будучыні» не прадбачыцца 3

Пра гэта заявіў дырэктар Еўрапейскага дэпартамента МВФ Марэк Бэлька 26 жніўня па выніках перамоў ва ўрадзе Беларусі.

Міжнародны валютны фонд не бачыць неабходнасці для правядзення чарговай дэвальвацыі беларускага рубля «ў агляднай будучыні». Пра гэта заявіў дырэктар Еўрапейскага дэпартамента МВФ Марэк Бэлька 26 жніўня па выніках перамоў ва ўрадзе Беларусі.

Паводле слоў кіраўніка дэпартамента, цяперашні рэжым курсаўтварэння з’яўляецца правільным — ён забяспечвае стабільнасць і ў той жа час дае «пэўную абмежаваную неабходную гнуткасць курсаўтварэння».

«Гэта значыць, што мы не абмяркоўвалі і не рэкамендавалі змяняць цяперашні рэжым курсаўтварэння, — падкрэсліў Бэлька. — Наадварот, уся праграма эканамічнай палітыкі, якую мы падтрымліваем, арыентавана на тое, каб умацаваць сістэму і стабільнасць вашай валюты».

«Таму калі гаварыць вельмі прама, то дэвальвацыі не будзе. Ва ўсякім разе, у агляднай будучыні», — заявіў прадстаўнік МВФ.

Адзначыўшы, што ў межах сённяшняй сістэмы курс беларускага рубля вагаецца ў межах устаноўленага калідору кошыка валют, ён сказаў: «Гэта правільная сістэма, і мы працуем над умацаваннем гэтай сістэмы».

Аляксей Арэшка, БелаПАН

Глядзі таксама:
Урад прыняў правілы гульні

0
антон / Адказаць
26.08.2009 / 15:56
вот где чушь. после девальвации рос. рубля, девальвация белорусского адбудзецца ровно через два дня лукашенко по самые яйца привязался к россии. и не надо это удалять.
0
Кнехт / Адказаць
26.08.2009 / 19:59
«Таму калі гаварыць вельмі прама, то дэвальвацыі не будзе. Ва ўсякім разе, у агляднай будучыні», — заявіў прадстаўнік МВФ. ------------------------------------------------ Толькі тады, калі не будзе вам вяртання пазык - калі "гаварыць вельмі прама" ...
0
klv / Адказаць
26.08.2009 / 21:25
У яго такі кранальны выгляд на фота- і занепакоены беднасцю, але задаволены ў цэлым, і грошай яшчэ дадуць, і дэвальвацыі не будзе.Суцэльнае супакаенне.Прыязджайце к нам яшчэ.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру