26.08.2009 / 14:36

«Картка госця Мінска» ў сіле 3

Прэзентаваны спецыяльныя карткі, якія даюць права на зніжкі пры пакупцы тавараў і паслуг

У сталіцы прэзентавана праграма «Картка госця Мінска».

Уладальнікі адпаведных картак змогуць разлічваць на зніжкі, якія часам дасягаюць 100%, у кампаніях, якія згадзіліся падтрымліваць праграму.
У яе ўключаны 7 гатэляў, 29 кавярняў і рэстаранаў, 7 страхавых кампаній, 5 банкаў, 3 аператары пракату аўтамабіляў, 3 медыцынскія цэнтры.

Карткай могуць скарыстацца турысты, а таксама беларусы з раённых і абласных цэнтраў. Яе

намінальны кошт складае $2,5, але пакуль што картка раздаецца бясплатна.

Спачатку дысконтныя карты будуць распаўсюджвацца праз беларускія амбасады за мяжой і на памежных КПП.

Са студзеня 2010 года плануецца стварыць «картку госця Беларусі».

0
Касінер / Адказаць
27.08.2009 / 11:07
Добры пачын. Галоўнае, каб аб ёй сапраўды даведаліся турысты і патэнцыйныя госці Менску.
0
VeraChka / Адказаць
27.08.2009 / 13:05
Вельмі цікава... Хачу сабе такую)))
0
daroha / Адказаць
27.08.2009 / 13:38
дзе прыдбаць картку гарадзенцам?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру