Кампанія Symantec абнародавала спіс «самых брудных сайтаў» Інтэрнэта, знойдзеных яе сэрвісам Norton Safe Web.

Як ні дзіўна, самыя небяспечныя кампутарныя вірусы знаходзяцца не толькі на порнасайтах, як традыцыйна лічаць многія карыстальнікі «сусветнай павуціны», але таксама на цалкам нявінных з выгляду вэб‑старонках пра хобі і дыеты. У прыватнасці, у спіс патрапілі вэб‑старонкі аматараў здаровага харчавання, электронікі, палявання на аленяў і фігурнага катання. Аднак 48% небяспечных сайтаў аказалася ўсё ж парталамі з непрыстойным зместам.

Паводле папярэджання Symantec, нават кароткае і павярховае наведванне такіх сайтаў можа адкрыць шлях для ўцечкі асабістай і фінансавай інфармацыі карыстальніка да кіберзлачынцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?