26.08.2009 / 15:13

Не купляюцца... 19

Якая рэкламная кампанія лепей, колішняя «Купляйце беларускае» ці цяперашняя «Беларускае – самае маё»? Ацэнвае Андрэй Гнёт, рэкламіст, рэжысёр рэкламы і музычнага відэа.

Якая рэкламная кампанія лепей, колішняя «Купляйце беларускае» ці цяперашняя «Беларускае – самае маё»? Ацэнвае Андрэй Гнёт, рэкламіст, рэжысёр рэкламы і музычнага відэа.

«Наша Ніва»: Як вам кампанія «Беларускае – самае маё»?

Андрэй Гнёт: Я адразу звярнуў на яе ўвагу.

Першае ўражанне — неўразуменне. Яна выглядае, як урывак нейкай большай рэкламнае кампаніі. Як крок №2, як лагічны працяг першай рэкламы, дзе ўсё ўжо папулярна разжавалі і дэталёва растлумачылі спажыўцу, напрыклад па тэлебачанні прайшоў тэлеролік з гэтым слоганам і цяпер гэты плакат — яго вытворная.

Але ж насамрэч кроку №1 не было зусім, адсюль і пачуццё незразумеласці…

НН: Але ж, калі вы зразумелі, да чаго заклікаюць, карціна праяснілася?

АГ: На маю думку гэта мілая, некрыклівая рэклама ідзе ўразрэз з захадамі ў гандлі і палітыцы па агрэсіўным насаджэнні беларускіх тавараў. З таварамі «Зроблена ў Беларусі» цяпер ідзе палітыка пугі і перніка. Пуга — гэта эканамічныя захады, каб не даць спажыўцу купіць іншаземны тавар. А пернік — гэтая вось прыязная рэклама. Гэта адсылка да дзяцінства, калі цябе пічкаюць нясмачнай з камкамі маннай кашай, і пры гэтым кажуць ветлыя словы.

У рэкламе «Самае маё» абагульняюць пачуццё да Радзімы з абавязкам купляць беларускае. Я як шараговы кліент абіраю тавар па цане і якасці, а не з дзяржаўнай прыналежнасці вытворцы. Думаю, спажывец адчувае гэта, і ў яго нараджаецца агіда да гэтай, у прынцыпе прыязнай рэкламы.

НН: А мастацкі бок?

АГ: Чыста візуальная, дызайнерская ацэнка — неблагая, роўная выява. Тут няма сенсацыйнасці. Іміджавы падыход — мінінум інфармацыя, максімум пачуцця, што, яшчэ раз падкэсліваю, добра як частка нейкай большай кампаніі, дзе акрамя плаката ёсць і больш падрабязныя абвесткі ці ролікі.

НН: Калі параўноўваць, хто лепей, праведзеная ў 90-х гадах кампанія «Купляйце беларускае» ці сёлетняя «Беларускае — самае маё»?

АГ: «Самае маё» — горш. На той час у нас бракавала простай якаснай графічнай рэкламы: і гэта якраз той прыклад — удалае графічнае рашэнне са штрых-кодам. Дадамо, тое просты, удалы заклік як на той час. Цяпер «Самаё маё» гучыць трохі няшчыра, бо людзі трохі ведаюць пра іншыя бакі гэтага закліка. А гэта істотны мінус.

НН: І што рабіць далей з такімі рэкламнымі кампаніямі па папулярызацыі беларускіх тавараў?

АГ: Каардынаваць дзеянне рэкламістаў і тых, хто фармуе эканамічную палітыку. Каб у спажыўца рэкламы не нараджалася непрыманне асноўнага паслання рэклама, калі ён ў жывым жыцці бачыць зусім не тое, пра што яму кажуць у рэкламе.

Гутарыў ЛК

0
Саянаў / Адказаць
26.08.2009 / 15:39
Беларускае самае лепшае. Адмыслова езджу ў Беларусь набываць вопратку, гаспадарчыя тавары й проста смачна пад`есьці.
0
Анатоль / Адказаць
26.08.2009 / 17:25
Пакуль будзе такая фiгня - Атлант ХМ-6025 580$ - 687$ у Менску (http://catalog.onliner.by/atlant/xm_6025/) vs АТЛАНТ ХМ-6025 476 у.е. у Кiеве - то беларускае буду пакупать толькi прадукты, бо бяз iх доўга не працягнеш. I нiякiя рэкламшчыкi мяне не пераканаюць у адваронтым.
0
Саянаў / Адказаць
26.08.2009 / 17:53
Тыдзень таму выправіўся быў я ў Менск адмыслова за "Атлянтам". Задаволены вельмі. А таксама набыў сабе, жонцы й дачцы адзеньне з новай калекцыі Элемы на восень і абутак ад Марко. На рэшту грошаў накупіў барысаўскіх кіўбас і "Крыніцы" клясычнай і Аліварыі залатой! Вось жа й смак! [Барысаўскія кіўбасы - гэта сапраўды кіўбасы, - вэб-рэдактар. - Бачыце, не ўтрымаўся :)]
Паказаць усе каментары/ 19 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру